|
Развіццё народнай адукацыі ў нашай рэспубліцы ў пасляваенны час паказала вострую
неабходнасць арганізацыі падрыхтоўкі выкладчыкаў фізікі і матэматыкі. У сувязі з
гэтым кіраўніцтвам рэспублікі было прынята рашэнне стварыць ў Мінскім дзяржаўным
педагагічным інстытуце імя М.Горкага фізіка-матэматычны факультэт з аддзяленнямі
фізікі і матэматыкі. У 1946 годзе быў ажыццёўлены першы набор студэнтаў (24
чалавекі) на гэтыя аддзяленні, якія на першых парах існавалі ў складзе
педагагічнага факультэта.
Фізіка-матэматычны факультэт арганізацыйна выдзеліўся ў самастойны ў жніўні
1947 года. Яго першым дэканам быў прызначаны дацэнт Мікалай Аляксандравіч
Бяссонаў.
У 1950 годзе факультэт зрабіў свой першы выпуск: скончылі факультэт 22 чалавекі
(15 - аддзяленне матэматыкі і 7 - аддзяленне фізікі).
З 1955/56 навучальнага года факультэт перайшоў на падрыхтоўку настаўнікаў
шырокага профілю (па двух спецыяльнасцях) з пяцігадовым тэрмінам навучання:
матэматыкі і чарчэння, фізікі і асноў вытворчасці, а ў далейшым – фізікі і
агульнатэхнічных дысцыплін.
З кастрычніка 1958 года дэканам фізіка-матэматычнага факультэта прызначаны
С.А.Каралёў, які працаваў на гэтай пасадзе да 1974 года, а пасля выдзялення
матэматычнага факультэта ў самастойны – дэканам гэтага факультэта да 1977
года. У 1961 годзе загадчыкам кафедры агульнай фізікі быў абраны выпускнік
інстытута, малады вучоны, кандыдат фізіка-матэматычных навук М.С.Цэдрык,
які працаваў на гэтай пасадзе да 1972 года, калі быў прызначаны на пасаду
прарэктара інстытута па навуковай рабоце.
З 1 верасня 1965 года кафедра асноў вытворчасці рэарганізуецца ў кафедру
тэхнічных сродкаў і праграміраванага навучання, а методыка выкладання фізікі
ўваходзіць складальнай часткай гэтай кафедры. Загадчыкам кафедры быў абраны
Ф.Р.Кітуновіч, які ажыццяўляў кіраўніцтва кафедрай да 1975 года.
У маі 1972 года на пасаду загадчыка кафедры агульнай фізікі быў абраны дац.
А.С.Мікуліч, які працаваў на гэтай пасадзе да 1983 года, на пасаду намесніка
дэкана быў прызначаны дац.У.А.Якавенка.
У жніўні 1974 года ў адпаведнасці з рэкамендацыямі дзяржінспекцыі Міністэрства
вышэйшай адукацыі СССР пастановай вучонага савета і адпаведным загадам рэктара
інстытута на базе фізіка-матэматычнага факультэта ствараюцца два самастойныя
факультэты: матэматычны і фізічны. Дэканам матэматычнага факультэта застаўся
дац. С.А.Каралёў, дэканам фізічнага быў абраны дац. У.А.Якавенка, якому ў 1989
годзе было прысвоена ганаровае званне “Заслужаны работнік народнай адукацыі
Рэспублікі Беларусь”, у 1993 годзе – званне прафесара па кафедры агульнай
фізікі. Узнагароджаны ордэнам “Знак почёта”, мае званне “Вынаходнік СССР”.
У 1975 годзе на аснове кафедры ТСН і праграміраванага навучання ўтвараецца
кафедра методыкі выкладання фізікі, на пасаду загадчыка якой быў абраны
дац. Ф.Р.Кітуновіч, які ўзначальваў яе да 1986 года. У 1977 годзе Ф.Р.Кітуновічу
было прысвоена вучонае званне прафесара па кафедры методыкі выкладання фізікі,
у 1982 годзе – ганаровае званне “Заслужаны настаўнік школы Рэспублікі
Беларусь”. Ф.Р.Кітуновіч - удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны
двума ордэнамі і чатырма медалямі. З 1986 па 1996 г. кафедру методыкі
выкладання фізікі ўзначальваў дац. І.І.Цыркун, а з 1996 г. узначальвае дац.
А.А.Луцэвіч.
Загадам Мінпроса БССР з 1 верасня 1978 года на фізічным факультэце была
створана кафедра матэматыкі. За час існавання кафедры яе ўзначальвалі: дац.
В.П.Пірутка (1978-1983 г.г.), праф. А.А.Дадаян (1983-1986 г.г.), дац.
Ю.А.Быкадораў (1986-1988 г.г.), дац. У.А.Шылінец (1988-2003г.г.), дац.
П.І.Кібалка ( з ? 2003г.)
У 1988 годзе была створана кафедра асноў электронікі і вылічальнай тэхнікі,
загадчыкам кафедры быў абраны дац. С.Дз.Зінчук. За прайшоўшы час істотна
змяніліся задачы і змест падрыхтоўкі, а таксама матэрыяльная база, што знайшло
адлюстраванне ў змене назвы кафедры. Яна стала называцца кафедрай інфарматыкі
і асноў электронікі. Былі ўведзены новыя курсы, арганізаваны новыя лабараторыі,
створана адзіная інфармацыйная структура факультэта. З 1999 г. загадчыкам
кафедры з’яўляецца дац. Г.А.Забароўскі.
У 1988 годзе былі аб’яднаны кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі, а ўзначаліў
гэтую кафедру на нядоўгі час (да 1989 года) доктар фізіка- матэматычных навук
У.І.Томін, а з 1989 па 1993 гады – да пераходу на пасаду прарэктара па
навуковай рабоце універсітэта – дац. В.А.Бондар. З 1993 г. па 1999 г.
загадчыкам кафедры працаваў дац. У.М.Котла, які з 1983 г. па 1988 г.
з’яўляўся загадчыкам кафедры агульнай фізікі. У 1993 годзе ў сувязі з
адкрыццём спецыялізацыі “педагог-арганізатар тэхнічнай творчасці” была
створана кафедра эксперыментальнай фізікі, якую нядоўга ўзначальваў прафесар
М.С.Цэдрык, дац. М.А.Юшкевіч, а з 1996 года – дацэнт С.А.Васілеўскі.
У 1999 г. кафедра эксперыментальнай фізікі была ліквідавана, а на базе
кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі было створана дзве асобныя кафедры:
тэарэтычнай фізікі, загадчыкам якой быў абраны доктар фізіка-матэматычных
навук А.М.Баяркін (сакавік 1999г.), і агульнай фізікі, якую з чэрвеня 2001
года ўзначаліў дац. Януць В.І.
Важкі ўклад у развіццё факультэта, павышэнне эфектыўнасці навучальнага і
выхаваўчага працэсаў, укараненню сучасных метадаў і тэхналогій навучання
акрамя адзначаных вышэй уняслі працаваўшыя ў розны час намеснікі дэкана
дацэнты С.І.Васілец, В.В.Кісель, Ф.Р.Кітуновіч, Г.П.Макеева, Л.Н.Марголін,
Ю.І.Міксюк, Ч.М.Федаркоў, М.А.Юшкевіч, В.І.Януць.
Асновай выхаваўчай работы на фізічным факультэце з`яўляецца студэнцкае
самакіраванне, самасвядомасць, творчасць. На факультэце працуюць наступныя
калектывы: гурткі спартыўнага танца, вакальны, тэатральны, КВЗ студэнтаў,
КВЗ выкладчыкаў, каманда гульні “Што?Дзе?Калі?”, рэдакцыя насценнага друку,
група тэхнічна-камп`ютарнага забеспячэння і інш. Уся выхаваўчая работа, усе
культурна-масавыя мерапрыемст-вы праходзяць у рамках традыцый універсітэта і
факуль-тэта. На факультэце, ў інтарнаце і па-за межамі універсітэта праводзяцца:
конкурс-агляд мастацкай самад-зейнасці студэнтаў 1 курса, вечар –
“Першакурснікі фізфака”, медзіум студэнтаў 3 курса, традыцыйнае свята фізфака
“Дзень фізікі”, Зорныя паходы.
З лістапада 2007 года факультэт узначаліў кандыдат фізіка-матэматычных навук,
дацэнт В.І.Януць.
|