НАВУКА НА ФАКУЛЬТЭЦЕ


На пяці кафедрах фізічнага факультэта працуюць 7 прафесараў (у тым ліку 3 доктара фізіка-матэматычных навук і доктар тэхнічных навук), 28 дацэнтаў і кандыдатаў навук, якія займаюцца навуковымі даследваннямі ў розных напрамках эксперыментальнай і тэарэтычнай фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, а таксама методыкай выкладання гэтых дысцыплін. Падцверджаннем значных дасягненняў навукоўцаў факультэта служаць публікацыі ў аўтарытэтных рэспубліканскіх і міжнародных выданнях, уддзел нашых выкладчыкаў у шматлікіх навуковых канферэнцыях.

Вялікая увага ўдзеляецца на факультэце і студэнцкай навуцы. Стала ўжо традыцыйнай вясенняя навукова-практычная канферэнцыя, на якой з дакладамі па выніках даследванняў выступаюць лепшыя студэнты. Кожны год некалькі дыпломных работ выпускнікоў уддзельнічаюць у рэспубліканскім конкурсе, большасць з іх атрымоўваюць дыпломы пераможцаў.

На кафедрах факультэта штогод ажыццяўляецца набор таленавітых выпускнікоў у магістратуру і аспірантуру, шэраг маладых выкладчыкаў, якія ўжо закончылі аспірантуру, завяршае працу над кандыдацкімі дысертацыямі, а гэта значыць, што добрыя традыцыі, якія склаліся за 30 год існавання факультэта развіваюцца.




Навукова-даследчая работа кафедры агульнай фізікі правадзіцца па наступных тэмах:

  1. Вывучэнне ўплыву камбінаванага спалучэння мадыфікатараў на фізічныя ўласцівасці сегнетаэлектрычных крышталяў ( Нав. кіраўнік тэмы дац. Марголін Л.Н., выканаўцы – дац. Марголін Л.Н., дац. Васілеўскі С.А., дац. Януць В.І., ст.в. Дземідовіч М.П., ст.в. Вабішчэвіч І.А., інж. Гонтараў В.Ф.).
  2. Даследаванне нелінейнага водгука складаных малекулярных асяроддзяў ва ўмовах імпульснага ініцыянавання фотафізічных і фотахімічных працэсаў (Навуковы кіраўнік – дац. Міксюк Ю.І., выканаўцы – дац. Міксюк Ю.І., дац. Саечнікаў К.А.).
  3. Даследаванне электрафізічных уласцівасцей высокатэмпературных звышправодзячых керамік у стацыянарным і імпульсным магнітным полі (Навуковы кіраўнік – праф. Дабранскі В.М.).
  4. Распрацоўка камп'ютэрна-арыентаванага вучэбна-метадычнага забеспячэння падрыхтоўкі настаўніка фізікі і інфарматыкі (Навуковы кіраўнік – праф. Якавенка У.А., выканаўцы – дац. Федаркоў Ч.М., дац. Котла У.М., ас. Станкевіч У.М.)
  5. Мадыфіцыраванне фізіка-хімічных уласцівасцяў паверхні матэрыялаў, вывучэнне механізмаў і працэсаў пры іённа-асістыраваным нанясенні пакрыццяў (Навуковы кіраўнік – праф. Ташлыкоў І.С.).
  6. Дыдактычныя прынцыпы адбору навуковага зместу для вучэбных задач (на прыкладзе курса фізікі) (Навуковы кіраўнік – праф. Бондар В.А.)
  7. Даследаванні ўплыву мінеральных дабавак на працэс вышчалочвання з арганагенных сістэм (Навуковы кіраўнік – дац. Дзядзюля І.У.).

Супрацоўнікі кафедры актыўна ўдзельнічаюць у рабоце Міжнародных і Рэспубліканскіх навуковых канферэнцый, імі падрыхтаваны і выдадзены больш 10 вучэбных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Вынаходніцкую дзейнасць супрацоўнікаў кафедры падцвярджаюць больш за 30 патэнтаў.

На кафедры вядзецца работа па падрыхтоўцы аспірантаў і магістраў. Штогод рыхтуюцца дыпломныя работы.

У планах кафедры на будучае – распрацоўка і ўкараненне ў вучэбны працэс сістэмы модульнага навучання на аснове інавацыйных тэхналогій і стварэнне для гэтага адпаведнай метадычнай базы.




Навуковыя даследаванні на кафедры матэматыкі праводзяцца па трох асноўных накірунках:

  1. Навукова-тэарэтычныя асновы матэматычнай падрыхтоўкі студэнтаў-фізікаў ва ўмовах стандартызацыі сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь (кіраўнік – дацэнт У.А.Шылінец, выканаўцы – усе члены кафедры).
  2. Даследаванне лінейных функцыянальна дыферэнцыяльных раўнанняў з кіруемымі параметрамі.
  3. Мнагастайнасці. Групы і падгрупы, у тым ліку і тапалагічныя.

Кафедра мае даволі высокі навуковы патэнцыял. Дац. А.П. Кузняцова паспяхова працуе над доктарскай дысертацыяй, кіруе працай аспірантаў і суіскальнікаў, апублікавала звыш 150 навуковых і навукова-метадычных прац, дацэнт У.А. Шылінец апублікаваў звыш 200 навуковых і навукова-метадычных прац, рэзультатыўна кіруе студэнцкай навуковай працай, Кожны год удзельнікі навукова-праблемнай групы пад яго кіраўніцтвам выступаюць з нвуковымі дакладамі на рэспубліканскіх канферэнцыях, публікуюць матэрыялы даследаванняў у навуковых выданнях. Звыш 40 публікацый у дацэнтаў С.І. Васільца, П.І. Кібалка. У 2004 годзе паспяхова абараніла кандыдацкую дысертацыю ст. выкладчык А.В. Ляховіч, завяршаюць напісанне кандыдацкіх дысертацый Б.Т. Турскі па методыцы выкладання матэматычных дысцыплін у ВНУ і сярэдняй школе, С.А. Багдановіч і В.Б. Карсанція – па праблемах матэматыкі.

Усе выкладчыкі кафедры з’яўляюцца ўдзельнікамі міжнародных, рэспубліканскіх, рэгіянальных навуковых канферэнцый, аўтарамі шэрагу вучэбна-метадычных дапаможнікаў і падручнікаў для студэнтаў ВНУ і навучэнцаў сярэдніх навучальных устаноў. Практычна ўсе курсы забяспечаны вучэбна-метадычнымі дапаможнікамі па матэматыцы, якія распрацаваны членамі кафедры.




У цяперашні час супрацоўнікі кафедры методыкi выкладання фiзiкi праводзяць навуковыя даследванні па тэме “Распрацоўка тэхналогій навувучання метадычным дысцыплінам у адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарта вышэйшай адукацыі спецыяльнасці П.01.02.00 “Фізіка”.

За апошнія 5 гадоў выкладчыкамі кафедры апублікавана звыш 70 навуковых артыкулаў і шэраг вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў для студэнтаў, студэнтаў і школьнікаў.

Кафедра ажыццяўляе кіраўніцтва педагагічнай практыкай студэнтаў у школе, напісаннем курсавых і дыпломных работ. У апошні час выкладчыкі кафедры распрацавалі шэраг новых курсаў для бакалаўраў і магістраў.

На кафедры працуе навукова-метадычны семінар для выкладчыкаў фізікі педагагічных класаў фізіка-матэматычнага профілю.




С 1971 года на кафедре экспериментальной и теоретической физики ведутся научные исследования по изучению полупроводниковых магнитных материалов со структурой перовскита. Начальные исследования были инициированы академиком Сиротой Н.Н. В дальнейшем бессменным руководителем научных тем был доцент, заведующий кафедрой, канд. физ.-мат. наук Павлов В.И. В качестве исполнителей в разные годы были: Богуш А.К., Лашков Е. , Бычков Г. , Новицкий О.А., Пастушонок С.Н. и др.

Среди научных тем, над которыми работают сотрудники кафедры, следует выделить работы, связанные с исследованием структуры, магнитных, электрических свойств манганитов редкоземельных элементов.

В настоящее время совместно с ИФТТП НАН РБ проводятся исследовательские работы по темам: «Исследование кинетики и механизма диффузии кислорода в монокристаллах RNbO3», «Магнитные и кристаллоструктурные фазовые диаграммы манганитов», «Кристаллическая структура, фазовые состояния и физические свойства системы замещенных манганитов лантана».

По линии министерства образования РБ выполняется работа «Неравновесные состояния в соединениях со структурой перовскита; условия получения, изучение физических свойств». Руководитель: Павлов В.И., исполнители: Новицкий О.А., Пастушонок С.Н..

Ежегодно по тематике научных исследований успешно защищаются дипломные работы. По результатам научной работы кандидатские диссертации защитили 6 человек. Двое из них работают на кафедре по настоящее время (Пастушонок С.Н., Новицкий О.А.).

Ревинский А. получил степень доктора физ.-мат. наук. Защитили кандидатские диссертации также 5 бывших дипломников кафедры (Ластовский, Каспер, Демиденко, Мантыцкая, Лобановский). Результаты проведенных исследований изложены в более, чем 100 публикациях в стране и за рубежом, а также доложены на многочисленных международных конференциях. Получено несколько авторских свидетельств на изобретение.

С 1998 г., в связи с приходом на кафедру доктора физ.-мат. наук Бояркина О.М.и доц. Бояркиной Г.Г. открыт цикл проводимых работ по физике нейтрино: «Физика нейтрино в расширениях стандартной модели электрослабых взаимодействий», «Двойной безнейтринный бета-распад, (д-я)? аномалия и нейтринные осцилляции, как сигналы Новой физики». Результаты работы изложены в статьях, опубликованных в научном журнале «Physical Revue».

Также проводятся исследования по теории гравитации (доцент Туняк В.Н.) и квантовой механике (Кисель В.В.). По результатам исследований опубликован ряд научных статей.




Калектывам кафедры інфарматыкі і асноў электронікі праводзяцца даследванні па агульнай тэме “Распрацоўка кампьютэрна-арыентаванага вучэбна-метадычнага забеспячэння падрыхтоўкі настаўніка фізікі і інфарматыкі”.

Вынікі заключаюцца ў стварэнні новых вучэбна-метадычных матэрыялаў і іх інтэграцыі на аснове Internet-тэхналогій ў адзінае інфармацыйнае асяроддзе, якое забяспечвае пабудову адкрытых кампьютэрна-арыентаваных дыдактычных сістэм. Пры гэтым адукацыйнае інфаасяроддзе разглядаецца як сукупнасць інтэрактыўных канструктараў прадметных віртуальных сусветаў.

Прапанаваная канцэпцыя інфаасяроддзя задавальняе новай парадзігме адукацыі (сумесная дзейнасць у межах адзінай інфармацыйнай прасторы) і забяспечвае стварэнне і падтрымку адкрытых лакальных і рэгіянальных банкаў вучэбна-метадычнай інфармацыі, якія напаўняюцца ўсімі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу.

Ўсяго супрацоўнікамі кафедры за апошнія чатыры гады надрукавана 53 працы, ў тым ліку 5 вучэбна-метадычных дапаможнікаў для ВНУ, 1 дапаможнік для школ, 27 навуковых і метадычных артыкулаў, 15 вучэбных праграм.

Ў навуковай рабоце актыўны ўдзул прымаюць тэхнічныя супрацоўнікі кафедры: Вараб’еў А.Л., Мурашка С.М., Краўчанка Л.М., Касцюкевіч Н.Л., а таксама студэнты, якімі за 2001-2004 гг. выканана больш за 150 курсавых, 20 дыпломных работ, опублікавана 19 артыкулаў. На рэспубліканскіх конкурсах студэнцкіх навуковых прац 4 работы былі адзначаны дыпломамі першай катэгорыі, 7 работ – другой.