|
На факультэце ў 25 акадэмічных групах навучаецца каля 500 студэнтаў на пяці курсах з
дадатковай спецыялізацыяй інфарматыка і матэматыка. Ядро, актых кожнай групы складаецца
са старасты, сакратара БРСМ, прафорга, фізорга і культарганізатара, якія не тэарэтычна ,
а практычна ўкараняюць прынцып студэнцкага самакіравання ў рэальнае жыццё. Жыццё, якое
складаецца не толькі з вучобы, але з самаадукацыў, быту і адпачынку.
Студэнцкі савет факультэта, у склад якога ўваходзяць самыя актыўныя, з творчым падыходам
студэнты, падтрымлівае не толькі вучэбны тонус і працоўную дысцыпліну, але арганізоўвае
па-за аўдыторныя мерапрыемствы выхаваўчага характару як на факультэце, так і ў інтэрнаце,
у якім студэнты праводзяць большую частку вольнага часу.
Штогодна на факультэце праводзяцца наступныя традыцыйныя мерапрыемствы:
- аглад-конкурс мастацкай самадзейнасці студэнтаў I курса;
- вечар прысвячэння ў студэнты “Першакурснікі фізфака”;
- новагодняе тэатральнае шоу “З Новым годам!”;
- медыум студэнтаў III курса;
- свята фізфака “Дзень фізікі”;
- свята выпускнікоў “Апошні званок”.
Студэнты факультэта прымаюць самы актыўны ўдзел у мерапрыемствах, якія праводзяцца ў
масштабах універсітэта:
- зорны паход;
- штогодная студэнцкая спартакіяда;
- конкурс патрыятычнай песні;
- турыстычны злёт;
- конкурс насценнага друку;
- конкурс на лепшы пакой інтэрната;
- фестываль (конкурс) каманд КВЗ;
- чэмпіянат гульні”Што?Дзе?Калі?”.
Свае прафесійныя здольнасці і мастацкі талент студэнты могуць не толькі праявіць, але
і ўдасканаліць пры наведванні розных навуковых (фізікі сегнетаэлектрыкаў, лазернай
спектраскапіі, фізікі цвёрдага цела, астраноміі, сучасных кампьютарных тэхналогій,
методыкі фізікі) і мастацкіх (вакальнага, тэатральнага, танцавальнага, спартыўнага танца)
гурткоў.
|