КАФЕДРА IНФАРМАТЫКI I АСНОУ ЭЛЕКТРОНIКI
 |
|
На кафедры працуюць:
прафесар Вiлькоцкi М.А., дацэнты Забароўскі Г.А.,
Зінчук С.Дз, Касцюковіч А.І., выкладчыкі Вабішчэвіч С.В.,
Юргульскі У.У., Барайшук С.М., Голiк Т.В., Міхайлоўская А.І., Новыш Г.В., Скодзіна А.П., Латушка А.А.
інжынеры і праграмісты:
Гонтараў В.Ф., Свірыдовіч В.М., Краўчанка Л.М.,
Ратынская Ж.I., Дудзiнаў А., Кушнярэвiч I., лабарант Бардовiч А. А.
З 2009 г. загадчыкам кафедры з’яўляецца кандыдат фiз.-мат. навук, дацэнт К.А. Саечнiкаў.
|
 |
Кафедра інфарматыкі і асноў электронікі заснавана у 1988 годзе з
мэтай падрыхтоўкі студэнтаў па спецыяльнасці “настаўнік фізікі і
інфарматыкі” у сувязі з увядзеннем новага прадмета ”інфарматыка”
ў школьныя праграмы.
Загадчыкам быў абраны дацэнт С.Дз.Зінчук, які ўзначальваў кафедру
да 1999 г.
Была створана матэрыяльная база лабараторый і вучэбна-метадычнае
забеспячэнне выкладаемых курсаў.
Супрацоўнікамі кафедры (Паліцкі Г.Я., Гонтараў В.Ф. і іншыя)
распрацавана унікальнае абсталяванне лабараторыі аўтаматыкі, аб
чым сведчыць медаль ВДНГ БССР.
З 1999 г. да 2009 г. загадчыкам кафедры быў дацэнт Г.А.Забароўскі. Даследванні апошніх гадоў накіраваны на распрацоўку прынцыпаў і
метадаў стварэння адзінага інфармацыянага навучальнага асяроддзя
на аснове сеткавых тэлекамунікацыйных тэхналогій.
|
 |
 |
Выкладаемыя курсы:
- Асновы электратэхнікі,
- Асновы радыёэлектронікі,
- Асновы аўтаматыкі і вылічальнай тэхнікі,
- Фізічныя асновы ЭВМ,
- Асновы інфарматыкі,
- Асновы праграміравання,
- Праграмнае забеспячэнне ЭВМ,
- Вылічальныя метады і камп’ютэрнае мадэліраванне,
- Камп’ютэрныя тэхналогіі ў вучэбным працэсе,
- Методыка выкладання інфарматыкі
|
 |
 |
Спецкурсы і факультатывы:
- Камп’ютэрнае мадэліраванне і аналіз электронных схем,
- Камп’ютэрныя сеткі і Web-дызайн,
- Распрацоўка адукацыйных рэсурсаў Internet
- Распрацоўка ППС у сістэме Delphi,
- Мадэліраванне ў Excel і MathСad,
|
 |
 |
У складзе кафедры восем лабараторый:
- электратэхнікі,
- радыёэлектронікі,
- аўтаматыкі і вылічальнай тэхнікі,
- фізічных асноў ЭВМ,
- асноў інфарматыкі і праграміравання,
- праграмных сродкаў і мадэліравання,
- сучасных інфармацыйных тэхналогій,
- методыкі выкладання інфарматыкі
|
 |
|
З 1998 развіваецца адукацыйная сетка Intranet факультэта,
прызваная забяспечыць інфармацый-ную падтрымку падрыхтоўкі
настаўніка фізікі і інфарматыкі.
Зараз у ёй інтэгравана больш за 300 тысяч разнастайных адукацыўных
рэсурсаў: бібліятэка (больш за 100 электронных дапаможнікаў),
фізіка ў Internet (15 інтэрактыўных падручнікаў, каля 500 мадэляў
і анімацый), астраномія, гісторыя навукі і тэхнікі (больш за 20
тысяч партрэтаў вучоных), студэнцкая навука (каля 100 студэнцкіх
работ) і іншыя.
Створаны Internet-сайт, а таксама шэраг тэматычных Web-старонак.
У 1998 г упершыню ў рэспубліцы праведзена Internet-віктарына па
фізіцы.
Старонкі “Актыўная фізіка” маюць высокі рэйтынг па наведванню і
цытуемасці ў СНД. Яны маюць “люстэрка” на афіцыйным серверы
Informika Міністэрства адукацыі Расіі.
Аб шырокім выкарыстанні ППС, якія ўпершыню ў рэспубліцы сталі
распаўсюджвацца праз Internet, сведчыць той факт, што 16.12.1999 г
у Санкт-Петербурзе праведзены гарадскі семінар, прысвечаны
методыке правядзення ўрокаў з выкарыстаннем комплекса “Актыўная
фізіка”.
Распрацаваныя тэхналогіі і праграмныя сродкі неаднакратна
экспаніраваліся на міжнародных выставах, у тым ліку і за мяжой
(ИТО, Москва, 1997-99; CeBit`99, Ганновер; Лион, 2000) і
адзначаліся дыпломамі. За апошнія пяць гадоў супрацоўнікі кафедры
прынялі удзел у 1-й и 3-й міжнародных выставах «Перспектыўныя
тэхналогіі і сістэмы» (БелЭКСПО, 1999 і 2001), “Вузаўская навука”
-2000, “Адукацыя і кар’ера -2004”, “TIBO-2004” і тройчы
адзначаліся дыпломамі.
У пачатку 90-х была распрацавана ідэалогія інтэграванага
педагагічнага праграмнага асяроддзя, якая апярэдзіла свой час
і дазволіла стварыць эфектыўныя праграмно-метадычныя комплексы
"Актыўная фізіка" для сярэдней школы и вну. Яны неаднаразова
адзначаліся на конкурсах. Так, на Рэспубліканскім конкурсе
педагагічных праграмных сродкаў (22.11.95 г.) канструктар мадэляў
"Аптычная скамейка" заняў 1, а праграма "Альмагест" 3 месца. У
1996 тры ПМК былі адзначаны ЮНЕСКО. Да гэтага часу распрацаваныя
ППС распаўсюджваюцца Фондам праграмных сродкаў МА РБ і
выкарыстоўваюцца ў навучальных установах рэспублікі і іншых краін.
Шэраг ППС сертыфікаваны ИИНФО Расіі.
|
|