Кафедра матэматыкі адкрыта на
фізічным факультэце загадам Міністра асветы БССР 27.07.1978 года.
Кафедра забяспечвае выкладанне на фізічным факультэце наступных
дысцыплін:
алгебра,
геаметрыя,
алгебра і геаметрыя,
матэматычны аналіз,
тэорыя функцый рэчаіснай зменнай,
тэорыя функцый камплекснай зменнай,
тэорыя імавернасцяў і матэматычная статыстыка,
гісторыя матэматыкі,
методыка выкладання матэматыкі,
практыкум па рашэнні матэматычных задач,
а таксама
матэматыка на факультэтах прыродазнаўства і псіхалогіі.
Навуковыя даследаванні на кафедры праводзяцца па чатырох накірунках:
1.Удасканаленне новых адукацыйных тэхналогій і сродкаў матэматычнай падрыхтоўкі выкладчыкаў фізікі і матэматыкі ва ўмовах перабудовы нацыянальнай сістэмы вышэйшай і сярэдняй адукацыі.
2.Даследаванне апраксімацыйных і функцыйных метадаў і іх дастасаванняў да развязання інтэгра-дыферэнцыяльных раўнанняў.
3.Структуры на мнагастайнасцях Інтэгравальныя гамільтонавыя сістэмы, паўгрупы эндамарфізмаў, групы і кольцы характараў.
4.Камбінаторная надзейнасць графаў і гіперграфаў
Кафедра мае даволі высокі навуковы патэнцыял Прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук А.А.Чэрняк даследаваў структурна-складаные сістэмы , для якіх ўзнікае неабходнасць распрацоўкі камбінаторных метадаў аналіза надзейнасці.З’яўляецца аўтарам больш 130 навуковых работ, падручнікаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў па матэматыцы для студэнтаў і школьнікаў. дацэнт У.А. Шылінец апублікаваў звыш 250 навуковых і навукова-метадычных прац, рэзультатыўна кіруе студэнцкай навуковай працай на факультэце, работай аспіранта, А.П. Кузняцова паспяхова працуе над доктарскай дысертацыяй, кіруе працай аспірантаў, мае звыш 250 публікацый па праблемах выкладання матэматыкі ў сярэдняй школе, з’яўляецца адным з аўтараў падручнікаў і вучэбных дапаможнікаўпа алгебры, алгебры і пачатках аналізу для сярэдняй школы. Каля 50 публікацый у дацэнтаў С.І.Васільца, П.І.Кібалка па праблемах матэматыкі і методыкі яе выкладання. У 2004 годзе паспяхова абараніла кандыдацкую дысертацыю А.В.Ляховіч, у 2006 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю выкладчык В.Б. Карсанція. Завяршыў напісанне кандыдацкай дысертацыі С.А. Багдановіч.
Усе выкладчыкі кафедры з’яўляюцца ўдзельнікамі міжнародных, рэспубліканскіх, рэгіянальных навуковых канферэнцый, аўтарамі шэрагу вучэбна-метадычных дапаможнікаў і падручнікаў для студэнтаў ВНУ і навучэнцаў сярэдніх навучальных устаноў. Практычна ўсе курсы забяспечаны вучэбна-метадычнымі дапаможнікамі, якія распрацаваны членамі кафедры.

Першым загадчыкам кафедры з 1978 па 1983 працаваў: дацэнт, кандыдат педагагічных навук В.П. Пірутка. З 1983 па 1986 узначальваў кафедру дацэнт Ю.А.Быкадораў, з 1986 па 1988 загадчыкам кафедры працаваў прафесар А.А. Дадаян, з 1988 па 2002 год – дацэнт У.А. Шылінец,з 2002 по 2008 год - дацэнт П.І.Кібалка. З 2008 года загадчыкам кафедры працуе дацэнт С.І.Васілец.
У мінулыя гады на кафедры працавалі прафесар А.А.Дадаян (шырокі абсяг навуковых інтарэсаў ад праблем дыферэнцыяльнай геаметрыі да праблем выкладання розных матэматычных курсаў у ВНУ і школе. Аўтар больш 130 навуковых і навукова-метадычных публікацый, сярод якіх 10 падручнікаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў для ВНУ тэхнікумаў і школ с грыфамі розных міністэрстваў адукацыі (СССР, БССР, РБ). Пад яго кіраўніцтвам падрыхтавана і абаронена 20 кандыдацкіх дысертацый. В 1997 годзе ў выніку конкурса, які праведзены Амерыканскім біяграфічным інстытутам , прызнаны Чалавекам года, у 1999 годзе ўзнагарожаны гэтым жа інстытутам Залатым медалем у гонар 2000-годдзя. Цяпер А.А.Дадаян на заслужаным адпачынку), дацэнт В.П.Пірутка((1932-1995) аўтар больш 40 работ па матэматыцы і методыцы яе выкладання), дацэнт А.С.Масалава ((1929-2005) аўтар больш 20 работ па праблемах выкладання аналітычнай геаметрыі ў ВНУ), І.М.Яшкіна (аўтар больш 40 публікацый па праблемах дыферэнгцыяльных раўнанняў і методыцы выкладання матэматычнага аналіза, цяпер на заслужаным адпачынку), дацэнт Ю.А.Быкадораў (аўтар звыш 200 публікацый па праблемах даследавання краявых задач для лінейных функцыянальна-дыферэнцыяльных раўнанняў, падручнікаў па інфарматыцы для сярэдняй школы, з 1986 года- дэкан матэматычнага факультэта, з 2000 г. - прарэктар па вучэбнай рабоце БДПУ), дацэнт К.Д.Лукін (вывучаў праблемы дыферэнцыяльнай геаметрыі, аўтар больш 50 публікацый па праблемах матэматыкі і методыкі яе выкладання, цяпер на заслужаным адпачынку), дацэнты В.К.Панамарэнка (цяпер дацэнт кафедры прыкладной матэматыкі і інфарматыкі), дацэнт А.І.Касцюковіч (цяпер дацэнт кафедры інфарматыкі і асноў электронікі), дацэнт А.А.Бейда, дацэнт Д.А. Малінін, дацэнт А.А.Ермаліцкі (цяпер дацэнт Мінскага дзяржаўнага вышэйшага радыётэхнічнага каледжа), ст. выкладчык, кандыдат педагагічных навук Тоўсцік Н.У.(цяпер дацэнт кафедры матэматыкі і мастацкай графікі), выкладчыкі А.Л. Яблонскі (цяпер дацэнт БДУ), С.А. Лугоўскі (цяпер выкладчык матэматыкі ў Сувораўскім вучылішчы).
У цяперашні час на кафедры працуюць:

КІБАЛКА Петр Ігнацьевіч,
кандыдат педагагічных навук, дацэнт. Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь
У 1966 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт БДПУ. Пасля заканчэння - асістэнт, аспірант, старшы выкладчык, дацэнт кафедры матэматычнага аналіза матэматычнага факультэта. З 1989 года па 2003 працаваў загадчыкам кафедры методыкі выкладання інтэграваных школьных курсаў, дэканам факультэта даінстытуцкай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі моладзі, прарэктарам па вучэбнай рабоце. З 2003 года – загадчык кафедры матэматыкі фізічнага факультэта. Займаўся праблемамі падсумавання шэрагаў Фур’е лінейнымі метадамі, праблемамі методыкі выкладання матэматычных дысцыплін у педагагічных ВНУ, праблемамі прафесійнай арыентацыі моладзі. Апублікаваў больш 50 работ па праблемах даследавання. Узнагароджаны медалем “За трудовые заслуги” (2003 год)

ЧЭРНЯК Аркадзь Аляксандравіч,
доктар фізіка-матэматычныхх навук, прафесар кафедры матэматыкі
У 1977 г. скончыў з адзнакай механіка-матэматычны факультэт БДУ. Да 1991 года працаваў у Акадэміі навук БССР. З 1991 г. працаваў у шэрагу ВНУ г.Мінска на пасадах дацэнта, прафесара і загадчыка кафедры. З 2006 года– прафесар кафедры матэматыкі БДПУ.
У 1986 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1991 г. за лепшую навуковую працу ў галіне прыкладной матэматыкі ўдастойваецца прэміі Акадэміі навук Беларусі. У 2001 г. абараніў доктарскую дысертацыю ў Інстытуце матэматыкі Акадэміі навук.
Біяграфія, па прычыне высокага індэкса цытавання, тры разы публіковалася ў прэстыжным міжнародным біяграфічным выданні Marquis WHO's Who in the World і Marquis WHO's Who in the Science.
Абсяг навуковых інтарэсаў: дыскрэтная матэматыка, тэорыя складанасці алгарытмаў, камп'ютэрная матэматыка ў адукацыі. Аўтар больш 100 навуковых і навукова-метадычных прац па матэматыцы, некоторые з іх пераведзены на англійскую мову і выдадзены міжнароднымі выдавецтвамі (“Elsevier Science”,”Academic Press”). Аўтар сучасных падручнікаў по вышэйшай матэматыцы з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

ШЫЛІНЕЦ Уладзімір Адамавіч,
кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт,
Выдатнік адукцыі Рэспублікі Беларусь
У 1979 годзе скончыў матэматычны факультэт БДПУ.
З 1979 года – праца ў БДПУ (аспірант, выкладчык, дацэнт).
З 1988 па 2002 год – загадчык кафедры матэматыкі фізічнага факультэта. Займаецца вывучэннем уласцівасцяў гіперкамплексных функцый, манагенных у сэнсе У.С.Фёдарава, і іх прыкладанняў пры даследаванні дыферынцыяльных раўнанняў і сістэм дыферынцыяльных раўнанняў у частковых вытворных, а таксама некаторых пытанняў методыкі выкладання матэматычных дысцыплін у ВНУ. Мае больш за 250 апублікаваных навуковых і навукова-метадычных прац.

КУЗНЯЦОВА Алена Паўлаўна,
кандыдат педагагічных навук, дацэнт, настаўнік вышэйшай катэгорыі
У 1971 годзе скончыла матэматычны факультэт БДПУ.
З 1970 па 1993 год працавала настаўніцай матэматыкі ў Мінскіх школах, з 1978 года працуе выкладчыкам у БДПУ, з 1980 года - на кафедры матэматыкі фізічнага факультэта. Аўтар больш 250 работ па методыцы выкладання матэматыкі і шэрагу падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па матэматыцы з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Займаецца распрацоўкай структуры і зместу рознаузроўневых вучэбна-метадычных комплексаў па курсах “Матэматыка” (для 5-7 класаў) і “Алгебра” (для 8-12 класаў) агульнаадукацыйнай школы Рэспублікі Беларусь.

ВАСІЛЕЦ Сяргей Іванавіч,
кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт.
У 1984 годзе скончыў механіка-матэматычны факультэт БДУ, у 1989 годзе – аспірантуру на кафедры тэорыі функцый. З 1989 працуе на кафедры матэматыкі фізічнага факультэта. Вучоны сакратар Савета БДПУ. Кола навуковых інтарэсаў –інтэгральныя аператары са ступенна-лагарыфмічнымі ядрамі. Апублікаваў больш за 50 навуковых і навукова-метадычных прац.

ЛЯХОВІЧ Алена Васільеўна,
кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры матэматыкі,
У 1987 годзе скончыла факультэт прыкладной матэматыкі БДУ. Працавала праграмістам Навукова-даследчага інстытута ЭВМ (1987-1989), выкладчыкам інфарматыкі (1989-1995), з 1995 года працуе на кафедры матэматыкі фізічнага факультэта. Скончыла аспірантуру пры БДПУ. Працуе над праблемамі методыкі выкладання матэматыкі для студэнтаў ВНУ. Апублікавала больш за 20 навуковых і навукова-метадычных прац па праблеме даследавання.

КІРУШЫН Ігар Уладзіміравіч,
кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт кафедры матэматыкі.
У 1983 скончыў Маскоўскі інстытут электроннай тэхнікі.
Працаваў інжынерам ВА “Інтэграл”.З 1986 года – аспірант, навуковы супрацоўнік інстытута электронікі АН РБ. У 1998 годзе, пасля навучання ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, атрымаў статус выкладчыка. З 2002 года працуе выкладчыкам матэматыкі ў розных ВНУ. З 2006 года працуе дацэнтам кафедры матэматыкі. Мае больш 30 апублікаваных работ, у тым ліку 9 вынаходніцтваў.

ТУРСКІ Баляслаў Тадэвушавіч,
старшы выкладчык кафедры матэматыкі
У 1994 годзе скончыў матэматычны факультэт БДПУ, у 1995 – магістратуру, у 1998 - аспірантуру. Працаваў настаўнікам матэматыкі ў гімназіі № 9 г. Мінска (1993-2001), з 1998 года працуе на кафедры матэматыкі фізічнага факультэта. Займаецца пытаннямі методыкі выкладання. Апублікаваў больш 30 навуковых і навукова-метадычных работ.

БАГДАНОВІЧ Сяргей Адамавіч,
вывкладчык кафедры матэматыкі.
У 1998 годзе скончыў фізічны факультэт БДПУ, у 1999 годзе - магістратуру пры БДПУ. Аспірант (1999-2003), з 2000 года - выкладчык кафедры матэматыкі фізічнага факультэта. Займаецца праблемамі кватэрніённых структур на мнагастайнасцях. Апублікаваў больш за 25 навуковых і навукова-метадычных прац.
|