|
|
||
(прэзентацыя) З часу стварэння фізіка-матэматычнага факультэта (1946 г.) выкладанне методыкі фізікі ажыццяўлялася кафедрай фізікі (загадчык дацэнт Н.А. Бяссонаў), а з 1959 г. – кафедрай асноў вытворчасці, загадчыкам якой быў старшы выкладчык І.Д.Багроў. Першымі выкладчыкамі методыкі выкладання фізікі, якія доўгі час працавалі на фізіка-матэматычным факультэце, былі І.Д. Багроў і дацэнт Я.В. Бірыч. У 1965 г. кафедра асноў вытворчасці была рэарганізавана ў кафедру тэхнічных сродкаў і праграмаванага навучання, загадчыкам якой быў абраны дацэнт Ф.Р. Кітуновіч. Кафедра методыкі выкладання фізікі, як самастойная структурная адзінка, была створана ў 1975 г. на базе кафедры тэхнічных сродкаў і праграмаванага навучання. Яе загадчыкам быў абраны прафесар Ф.Р. Кітуновіч, які ўзначальваў кафедру да 1988 г. Акрамя методыкі выкладання фізікі кафедра забяспечвала арганізацыю вучэбнага працэсу па электра і радыетэхніцы. У склад кафедры у гэты час уваходзілі дацэнты В.І. Богдан, В.М. Варачаеў, А.Дз. Дасько, С.Дз. Зінчук, Дз.І. Кульбіцкі, старшыя выкладчыкі Ю.П Ілюкевіч, А.А. Луцэвіч і І.І. Цыркун. З 1988 г. па 1996 г. кафедру методыкі выкладання фізікі ўзначальваў дацэнт І.І. Цыркун. У цяперашні час доктар педагагічных навук, прафесар І.І.Цыркун узначальвае агульнауніверсітэцкую кафедру педагогікі. Пад яго кіраўніцтвам кафедра пачала займацца даследованнямi па праблеме фарміравання ў студэнтаў інавацыйна-метадычнай культуры і арганізацыяй навучальнага працэсу па методыцы выкладання інфарматыкі. З 1988 г. супрацоўнікі кафедры займаюцца распрацоўкай тэхналогій навучання студэнтаў факультэта, адпавядаючых патрабаванням шматузроўневай падрыхтоўкі спецыялістаў ва універсітэце. Высокакваліфікаваны склад кафедры даў магчымасць значна павысіць эфектыўнасць вучэбна-выхаваўчага працэсу, стварыць шэраг вучэбна- метадычных дапаможнікаў для студэнтаў вну, настаўнікаў і вучняў школ, падняць узровень педагагічнай практыкі. З 1996 г. па 2007 г. кафедру ўзначальваў дацэнт А. А. Луцэвіч. У гэты перыяд супрацоўнікамі кафедры створаны канцэпцыі прафесійна-метадычнай падрыхтоўкі студэнтаў - фізікаў да дзейнасці ў агульнаадукацыйных установах, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, і канцэнтуальныя асновы падрыхтоўкі магістраў па спецыяльнасці "Тэорыя і методыка навучання і выхавання (фізіка)". З 2007 г. кафедру ўзначальвае прафесар І.М. Елiсеева. | ||
|
На кафедры працуе 11 супрацоўнікаў. Сярод іх 1 прафесар, 4 дацэнты, 2 старшыя выкладчыкі і 1 выкладчык. У склад вучэбна-дапаможнага персаналу кафедры ўваходзяць: вядучы інжынер, вядучы лабарант і лабарант першай катэгорыі. | ||
|
| ||
|
| ||
|
|
Кафедра забяспечвае вучэбны працэс па наступных дысцыплінах:
|
|
|
|
Кафедра падтрымлівае цесныя сувязі з настаўнікамі фізікі агульнаадукацыйных устаноў рэспублікі. Створаны і эфектыўна працуе навукова-педагагічны комплекс, у які ўваходзіць шэраг устаноў адукацыі. На базе комплексу ажыццяўляецца апрабацыя навукова-меттадычных распрацовак кафедры і практычная падрыхтоўка студэнтаў да прафесійнай дзейнасці ў сістэме нацыянальнай адукацыі. Выкладчыкі кафедры чытаюць спецкурсы ў Рэспубліканскім і Мінскім гарадскіх інстытутах павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі, у акадэмыі паслядыпломнай адукацыі. |
|
|
|
||
|
|
Кафедра мае сучасныя лабараторыі і сродкі навучання:
|
|
|
|
На працягу апошняга дзесяцігоддзя супрацоўнікамі кафедры распрацаваны адукацыйныя стандарты вышэйшай адукацыі першага і другога пакаленняў па метадычных дысцыплінах і астраноміі, структура і змест навукова-метадычнага забеспячэння падрыхтоўкі студэнтаў-фізікаў да прафесійнай дзейнасці ў сучасных умовах, вызначаны тыповыя прадметныя і дыдактыка-метадычныя задачы настаўніка фізікі на розных узроўнях яе вывучэння. Разгорнута работа па стварэнню навукова- метадычнага і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння вучэбнага працэсу па цыклу метадычных дысцыплін адэкватнага патрабаванням Дзяржаўнага стандарта вышэйшай адукацыі спецыяльнасці 1–02 05–04 “Фізіка” па наступных дысцыплінах: “Тэорыя і методыка навучання фізіцы”, "Методыка арганізацыі тэхнічнай творчасці", “Практыкум па рашэнню фізічных задач”, “Тэхнічныя сродкі навучання”, “Гісторыя фізікі”, “Астраномія”. |
|
|
|
|
|
|
У цяперашні час супрацоўнікі кафедры праводзяць навуковыя даследаванні па праблемах павышэння ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці выпускнікоў фізічнага факультэта ва ўмовах сучаснаI нацыянальнай сістэмы вышэйшай і сярэдняй адукацыі.. Прыярытэтнымі з’яўляюцца даследаванні па дыдактыцы фізікі, інавацыйных тэхналогіях метадычнай падрыхтоўкі студэнтаў да прафесійнай дзейнасці у галіне методыкі выкладання фізікі, фізічнага эксперыменту, гісторыі і метадалогіі фізікі, методыкі выкладання і метадалогіі астраноміі; распрацоўка адукацыйнага стандарту агульнай і сярэдняй адукацыі па фізіцы, зместу і структуры курса фізікі для агульнаадукацыйных устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, на розных узроўнях вывучэння фізікі, праграмна-метадычнага забеспячэння, сістэмы праверкі і ацэнкі ўзроўню вучэбных дасягненняў вучняў па фізіцы. За апошнія 5 гадоў выкладчыкамі кафедры апублікавана звыш 90 навуковых артыкулаў і шэраг вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў,студэнтаў і вучняў. |
||
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|