КАФЕДРА АГУЛЬНАЙ I ТЭАРЭТЫЧНАЙ ФIЗIКI



Кафедра агульнай i тэарэтычнай фізікі была створана ў 1947 годзе. У розныя гады кафедру ўзначальвалі: дацэнт Бяссонаў М.А. – першы загадчык кафедры (1947 – 1951), дацэнт Арабаджы У.І. (1951 – 1961), прафесар Цэдрык М.С.(1961 – 1972, 1993 – 1994), дацэнт Котла У.М. (1983 – 1988, 1993 – 1999), прафесар Томін У.І. (1989 – 1990), дацэнт Бондар В.А. (1990 – 1993), дацэнт Юшкевіч М.А. (1994 – 1996), дацэнт Васілеўскі С.А. (1996 – 2001), дацэнт Януць В.I. (2001 – 2009). У сучасны момант кафедру ўзначальвае доктар фiз.-мат. навук Собаль В.Р. (з 2009 г.).

У розныя гады на кафедры агульнай фізікі працавалі дацэнты Макеева Г.П., Забароўскі Г.А., Загуста Г.А., Развіна Т.І., Луцэвіч А.А., старшыя выкладчыкі Савіцкая І.Ф., Мурашка В.М., Міхнюк Б.Р., асістэнты Апанасевіч Л.І., Бервін С.А., загадчыкі лабараторый, старшыя лабаранты Грудзінскі П.У., Ерафееў Р.П., Ерафеева Л.Р, Прозараў В.М., Гонтараў В.Ф., Жалязоўская Г.К., Громыка В.А.

Члены кафедры агульнай i тэарэтычнай фізікі працуюць на пасадах:

    дацэнт Януць В.І. – дэканa фізічнага факультэта.

    дацэнт Міксюк Ю.І. – начальніка галоўнага ўпраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

    дацэнт Дзядзюля I.У. – намесніка дэкана фізічнага факультэта.

    дацэнт Махнач В.В. – намесніка дэкана фізічнага факультэта.

Члены кафедры працавалі на пасадах:

    прафесар Цэдрык М.С. – прарэктара па навуковай рабоце універсітэта.

    прафесар Бондар В.А. – першага прарэктара БДПУ.

    дацэнт Макеева Г.П. – намесніка дэкана фізіка-матэматычнага, а затым фізічнага факультэта.

    дацэнт Мікуліч А.С. – намесніка дэкана фізіка-матэматычнага факультэта.

    дацэнт Юшкевіч М.А. – намесніка дэкана фізічнага факультэта.

    дацэнт Януць В.І. – намесніка дэкана фізічнага факультэта.

    дацэнт Забароўскі Г.А. – загадчыка кафедры інфарматыкі і асноў электронікі.

    дацэнт Луцэвіч А.А. – загадчыка кафедры методыкі выкладання фізікі.

    дацэнт Федаркоў Ч.М. – намесніка дэкана фізічнага факультэта па выхаваўчай рабоце.

Кафедра агульнай фізікі забяспечвае выкладанне курса агульнай фізікі на фізічным факультэце і выкананне лабараторных практыкумаў на фізічным, матэматычным і прыродазнаўчым факультэтах (на апошніх ажыццяўляецца матэрыяльнае забяспячэнне лабараторных практыкумаў).

За кафедрай замацаваны лабараторыі: механікі, малекулярнай фізікі, электрычнасці і магнетызму, оптыкі, квантавай фізікі , спецыяльнага фізічнага практыкума, лекцыйных дэманстрацый.

Кафедра агульнай фізікі займаецца распрацоўкай праблем фізікі сегнетаэлектрыкаў, спектраскапіі складаных малекул, мадыфікацыяй паверхні метадам іённага асісціравання, распрацоўкай сучасных інфармацыйных тэхналогій па фізіцы ў сістэме вышэйшай і сярэдняй адукацыі, удасканаленнем методыкі выкладання фізікі ў педагагічных ВНУ, стварэннем вучэбна- метадычных дапаможнікаў па фізіцы для ВНУ і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.

Кафедра актыўна ўдзельнічае ў навуковай рабоце студэнтаў факультэта: арганізуе і праводзіць заняткі навукова-праблемных груп, кіруе выкананнем курсавых і дыпломных прац, падрыхтоўкай магістраў, правядзеннем фізічных алімпіяд, прымае ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе навуковых прац студэнтаў.

Кафедра падтрымлівае сувязі з сярэдняй школай, з сваімі былымі студэнтамі, удзельнічае ў кіраўніцтве педагагічнай практыкай.

Кафедра прымае актыўны ўдзел у выхаваўчым працэсе сярод студэнтаў і ў грамадскім жыцці факультэта: пастаянна з’яўляецца куратарам пэўнага курса студэнтаў факультэта, актыўна ўдзельнічае ў мерапрыемствах, што праводзяцца на факультэце і універсітэце.