КАФЕДРА ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНАЙ ФIЗIКI | |
![]() |
|
|
Упершыню кафедра тэарэтычнай фізікі (ранейшая назва кафедры) была заснавана ў 1949 годзе, праз 2 гады пасля адкрыцця фізіка-матэматычнага факультэта. Першым загадчыкам кафедры быў дацэнт М.А. Бессонаў. Яна праіснавала нядоўгі час. У 1967 годзе кафедра была адкрыта зноў і яе загадчыкам на працягу 8 гадоў быў акадэмік АН БССР Сірата М.М. Затым, з 1975 па 1985 год, кафедрай тэарэтычнай фізікі загадаваў яго вучань – кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Паўлаў В.І. У розныя гады кафедрай кіравалі: дацэнт Туняк У.У., дацэнт Котла У.М., дацэнт Бондар В.А. На кафедры тэарэтычнай фізікі ў розны час працавалі дацэнты Макеева Г.П., Болсун А.І., Савушкін А., Загуста А.І., Гронскі В.К. На некаторы час кафедра злівалася з кафедрай агульнай фізікі. З 1998 года кафедра тэарэтычнай фізікі існуе зноў самастойна і загадчыкам кафедры працваў доктар фізіка-матэматычных навук Баяркін А.М. Цяпер кафедру ўзначальвае доктар фiз.-мат. навук, прафесар I.С. Ташлыкоў.
У 2004 годзе кафедра па рашэнню Савета універсітэта змяняе назву і лічыцца кафедрай эксперыментальнай і тэарэтычнай фізікі. З гэтага часу ў склад выкладчыцкага саставу кафедры ўваходзяць: прафесар Баяркін А.М., дацэнты Баяркіна Г.Г., Пастушонак С.М., Кісель В.В., Навіцкі А.А., Туняк У.М., Паўлаў В.І., выкладчык Феранчук С.І. |
![]() Сiрата М.М. доктар фiзiка-матэматычных навук, акадэмiк АН БССР, загадчык кафедры з 1967 па 1975 гг. |
![]() Паулау В.I. кандыдат фiзiка-матэматычных навук, загадчык кафедры з 1975 па 1985 гг. |
![]() Баяркiн А.М. Доктар фiзiка-матэматычных навук, загадчык кафедры з 1999 па 2004 гг. |
|
Кафедра эксперыментальнай і тэарэтычнай фізікі забяспечывае выкладанне ўсіх раздзелаў тэарэтычнай фізікі на фізічным факультэце, а таксама выкладанне скарочанага курса агульнай фізікі на матэматычным факультэце і факультэце прыродазнаўства. Выкладчыкамі кафедры праводзіцца шматдзенная крапатлівая работа па ўдасканаленню вучэбна-метадычнага працэсу. Выдадзена некалькі вучэбна-метадычных дапаможнікаў, вядзецца работа па распрацоўцы сістэмы самастойнай работы студэнтаў, у выкладанні актыўна выкарыстоўваюцца мультымедыйныя сродкі і магчымасці сеткі Інтэрнэт. Супрацоўнікі кафеды актыўна вядуць навуковыя даследаванні па вывучэнню паўправадніковых матэрыялаў са структурай пераўскіта. Пачатковыя даследаванні былі ініцыяваны акадэмікам Сіратой Н.Н. Далей навуковай працай у гэтым напрамку кіраваў і кіруе зараз дацэнт Паўлаў В.І. У якасці выканаўцаў у розны час былі: Богуш А.К., Лашкоў Е., Бычкоў Г., Навіцкі А. А., Пастушонак С.М. і інш. Найбольш значныя навуковыя тэмы ў мінулым: «Исследование магнитных, электрических свойств манганитов редкоземельных элементов в связи со структурой и распределением электронной плотности», «Исследование структуры и физических свойств редкоземельных магнитных полупроводниковых соединений на основе марганца», «Исследование фазовых переходов в перовскитоподобных манганитах». У апошні час сумесна з ІФТТПП НАН РБ праведзены і вядуцца работы па тэмах: «Исследование кинетики и механизма диффузии кислорода в монокристаллах RNbO3», «Магнитные и кристаллоструктурные фазовые диаграммы манганитов», «Кристаллическая структура, фазовые состояния и физические свойства системы манганитов LaBi0,375Mnx3+Mny4+O2 (x + y = 0,425 ? 0,625)». Кожны год, пачынаючы з 1971 г., по тэматыцы навуковых даследаванняў студэнтамі выконваліся дыпломныя работы. Па выніках навуковай працы на кафедры кандыдацкую дысертацыю абараніла 6 чалавек. Двое з іх працуюць на дадзены момант на кафедры (Пастушонак С.М., Навіцкі А.А.). Рэвінскі А. атрымаў ступень доктора фізіка-матэматычных навук (працуе заг. кафедры ў Брэсцкім педуніверсітэце). Абаранілі кандыдацкія дысертацыі таксама 5 былых дыпломнікаў кафедры (Ластоўскі, Каспер, Дземідзенка, Мантыцкая, Лабаноўскі). Вынікі праведзеных даследаванняў прыведзены ў больш, чым 100 артыкулах у краіне і за мяжой, а таксама дакладаваліся на шматлікіх міжнародных канферэнцыях. Атрымана некалькі аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтва. У сапраўдны момант навукоўцы свету вядуць актыўныя пошукі матэрыялаў з гіганцкім магнітным супраціўленнем пры пакаевых тэмпературах і невялікіх магнітных палях. Навуковыя даследаванні, у якіх удзельнічаюць супрацоўнікі кафедры, маюць непасрэднае дачыненне да гэтай праблемы і ў бліжэйшай будучыні будуць прадоўжаны. З 1998 года, у сувязі з прыходам на кафедру доктара фізіка-матэматычных навук Баяркіна А.М. і дацэнта Баяркінай Г.Г., адкрыт цыкл праводзімых работ по фізіцы нейтрына. Навуковая праца ў гэтым напрамку праводзіцца па тэмах: «Физика нейтрино в расширениях стандартной модели электрослабых взаимодействий», «Двойной безнейтринный бета-распад, (g-2)? аномалия и нейтринные осцилляции, как сигналы Новой физики». Вынікі працы адлюстраваны ў артыкулах, надрукаваных у прэсціжным сярод навукоўцаў журнале «Physical Revue». На кафедры есць аспірант Зеневіч А., які працуе над праблемай сонечнага нейтрына пад кіраўніцтвам Баяркіна А.М. Супрацоўнікі кафедры таксама працуюць над праблемамі тэорыі гравітацыі (дацэнт Туняк В.Н.) і квантавай механікі (дацэнт Кісель В.В.). |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|
Найбольш значныя вынікі працы выкладчыкаў кафедры адлюстраваны ў наступных артыкулах:
|
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |